Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Сказаў мне мой мілы, харошы...

Сярэдняя: 3 (1 голас)

Сказаў мне мой мілы, харошы,
Што я неблагая, але
Рабіць непрыдатная грошы
I гэтага мне не стае.

Сказаў, што такой бесталковай
Яшчэ пашукаць пахадзіць:
За нешта сваё не гатовай
Па нечых галовах хадзіць.

Сказаў ён зімовай парою,
Што я несур’ёзная і:
"Сям’я ў нас будзе якою?
Не выйдзе нармальнай сям’і..."

Ён геній быў думкі крытычнай,
I сэнс на яго старане:
Ніякай карысці практычнай
Ніколі не будзе з мяне!