К.С.
О, прага жыць, і ярка палымнець,
і светла ззяць – і поглядам, і словам!
Хай зорны шлях Ваш бачыцца ледзь-ледзь,
ды не шукайце там жыцця палову.
Бясконцы ён, як духу мілата,
як думак і пачуццяў карагоды.
Ну хто згадаў лічыць яго да ста?
Дый ці не пыл – гады – зямныя стоды?
Настройце свой арган на Божы лад –
паверце ў цуды яўныя ўсім сэрцам –
і Вашых твораў шчыры зоркапад
падорыць Вам сапраўднае бяссмерце!
О не, о не, я не лісліўлю Вам
і не хачу за нешта Вас аддзячыць.
Я не вымаю словы з рукава –
дакладна знаю гэта – ясна бачу.
6.05.2014