Складана, напэўна, быць Богам – Заводзіць гадзіннік Сусветаў, Па пыльных касмічных дарогах Вясці мастакоў і паэтаў.
Ствараць вакол сонцаў сістэмы, Матэрыю думаць заставіць. …Калі напішу я паэму, Чыё мне імя там паставіць?