Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Скразнякі

Сярэдняя: 2 (4 галасоў)

Скразнякі

На вятры-халады шлях жыццёвы багаты.
Ды з гадамі жаданняў маіх не адняць:
Прыхінуцца б да мамы, пабегчы да таты
І ласкава бабулю з дзядуляй абняць.

Так было ўсё проста ў маленстве далёкім,
Мо пакрыўдзіць хто часам, мо дзе забаліць,
Ці на дом зададуць нам задачы-урокі,
Знойдзем хутка, хто зможа праблемы рашыць.

І было так спакойна, надзейна, трывала
За бацькамі, дзядамі—падвойнай сцяной…
Ападала лістота, зіма замятала—
Мы жыллі ўсе шчасліва сям'ёю адной.

Толькі раптам працяў, апаліў холад цела.
Разгубілася ў думках: адкуль гэтак дзьме?
Азірнулася: столькі гадоў праляцела,
І адна засталася сцяна, а не дзве.

Вецер нашага лёсу віхурыць на волі,
А ў душы без радзімых людзей скразнякі.
Без бабуль і дзядуль—іх няма ўжо болей…
Слава Богу, жывуць хоць старыя бацькі.

І жахліва ад думкі: наверсе ўсё рэшана
І апошняй, надзейнай, сцяне не ўстаяць
Пройме сэрца скразняк, вечным болем замешаны.
Як жа хочацца тую сцяну ўтрымаць!

Хоць няўмольны наш час і жыцця рух бясконцы,
Быць апорай вучыліся мы ў бацькоў.
Нарадзіліся нашы ўнукі пад сонцам—
Быць для іх нам сцяной ад ліхіх скразняков.

На гады шлях жыцця мой даволі багаты,
Ды ранейшых жаданняў маіх не адняць:
Прыхінуцца б да мамы, пабегчы да таты
І бабулю з дзядуляй ласкава абняць.

2003г.