Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Скупое лета на цяпло...

Яшчэ не ацэнена

Скупое лета на цяпло,
Але было яно, было ,
Хапала сонца квеценi.
Буяла, пенiла, цвiло
i прабiвалася, расло,–
Хоць i не ўсе прыкмецiлi!..
Прастор быў перш для ластавак,
Для слоў прыгожых, ласкавых;
Насенаваць старалiся,
А горача – купалiся...
На лецiшчы, на леташнiм –
Збылося ўсё найлепшае…

i вось – кастры гараць...
i дым – у вочы есца маладым,-
Сабрана ўсё калоссе…
Стаiм мы моўчкi ля вады,
Цячэ рака – цякуць гады…
На носе хутка халады…
Не за гарамi – восень!..