Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Скураты ад драўняных латанняў...

Сярэдняя: 3.8 (11 галасоў)

Скураты ад драўняных латанняў
У рыштках пачарнелі даўно,
Яркім сурыкам позніх світанняў
Восень мажа сваё палатно.

Бы ў гадзінніку сыплюцца лісцем
Праз нябачную шыйку часы.
Суцяшаюцца прагі і мыслі,
I спакойней гучаць галасы.

I рыхтуецца з неба залева
Апустошыць нябесную цвердзь
На сухое жабрацкае дрэва,
Што згубіла апошнюю медзь.