Абудзілі славянкі
Сонны бераг Зяльвянкі.
Верным рыцарам коней
Купалі каханкі.
Гэтых вояў ля дома,
У стаптаны мурог
З сёдлаў выбіла стома
Стралою дарог.
У славянак адвечна
З васількамі вачэй,
На рамонкавых плечах
Бяссонне начэй.
Глянь: імклівай Зяльвянкай,
Хуткай плынню ракі
Выплываюць славянкі
Проста ў нашы вякі...