Славянскi рух – рух да сябе,
Да мовы матчынай i веры,
Да хат вясковых, што ў журбе
Чакаюць клопату мiж цемры...
Славянскi рух – здзяйсненняў рух,
Шлях у часы Сярэднявечча,
Калi славян бунтоўны дух
Шукаў свой воблiк чалавечы.
…ад працы пальцы ў мазалях,
А рукi – цягнуцца да неба,
Нiбы намацваючы шлях,
Якi ў сям’i прайсцi нам трэба,
Каб не забыцца пра сябе –
Адкуль i хто мы ў гэтым свеце...
Славянскi рух бярэ разбег,
i сонца ясна ўсiм нам свецiць.