Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Слёзы

Сярэдняя: 4.8 (4 галасоў)

Сібірскае сяло. Замецена дарога.
Віюцца з каміноў блакітныя дымкі.
Ледзь клыпае этап. Прыкрыкваючы строга,
Прыспешваюць яго сабакамі стралкі.

Як абразы ў куце, заплаканыя твары
Праз шыбіны глядзяць на наш нялюдскі род.
О, матухна Сібір! Мільённыя ахвяры
Прайшлі перад табой без права на зварот.

У зрэнках вашых жаль Марыі-Магдалены.
Не плачце, усё адно нам не мінуць крыжа.
Наш гефсіманскі сад дзесь каля вусця Лены,
Дзе на той свет даўно заворана мяжа.

Згадаю – сто разоў я стаў бы на калені
За слёзы тых жанчын, іх мацярынскі жаль.