Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Слёзы дзесяцігоддзяў

Яшчэ не ацэнена

Першыя дзесяць год
У цябе цячэ з вачэй,
Бо ты малое,
І заўсёды лезеш туды,
Куды рупіць.
Нступныя дзесяць год,
Ты таксама плачаш.
(Апраўданне: пераходны ўзрост.
І гэтым усё сказана).
Хоць падлетку не вельмі пасуе хныкаць,
Але табе пашчасціла:
Зараз модна быць эмам.
На мяжы трэцяга дзесяцігоддзя
Ты плачаш,
Бо пабіраешся шлюбам з нейкай
(Як табе падаецца)
Самай лепшай у свеце асобай.
(Гэта твае першыя і апошнія слёзы шчасця),
Бо ўжо ў чацвёртым дзесяцігоддзі
Ты прыгадваеш сваю папярэднюю дзясятку
І думаеш: “Якім жа я быў дурнем,
Калі выбраў гэтую асобу”.
Пры гэтым дадаеш: “Цяпер во…мучайся ўсё жыццё.”
Падыходзячы да пяцідзесяцігадовага ўзросту,
Заліваешся слязьмі
(Тут нельга не плакаць):
На працы скарачэнне працоўнага персаналу,
Таму штохвілінна паўтараеш: “Хоць бы не мяне.”
Наступныя дзесяць год ты плачаш,
Гледзячы на пенсію, якую атрымліваеш,
І думаеш: “ Чаму я не патрапіў пад скарачэнне?..
Адзін і той жа хрэн.”
А ўжо астатнія дзесяцігоддзі ты плачаш ад старасці.
І ў цябе цячэ ўжо не толькі з вачэй…
Кажаш пра тое, як паскудна жыць зараз,
Успамінаючы маладосць, хоць ведаеш,
Што там таксама не ўсё было так файна.