Пра што пісаць? Пра Беларусь!
Калі пісаць, дык пра радзіму,
Той край, якім я ганарусь,
Якім жыву, пакуль ня згіну.
Дзе ўсё люблю – палі і рэкі,
Дзе нарадзіўся і ўзрос,
Дзе родны кут, радныя стрэхі,
Звязаны з чым жыццё і лёс.
Той край, дзе маці нарадзіла,
Той край, дзе бацька мой жыве,
Дзе сэрца ў першы раз любіла,
Дзе ўсё так душу сагрые.
Край замкаў, храмаў старажытных,
Паміж якіх бацькоўскі дом,
Край рэчак і азёр блакітных,
Дзе сонца радуе цяплом.
Край васількоў, рамонкаў, бэзу,
Дзе ўюць жытло вясной буслы,
Дзе ў лесе зубры вялічэзны,
Ў палях курлычаць жураўлі.
Пра край, дзе белыя бярозы
Так сэрца грэюць і душу,
Дубравы дзе, лугі, пакосы,
І ўсё, чым шчыра даражу.
Той край, які дзяды любілі,
Для нас з табою бераглі,
З мячом ушчэнт чужынцаў білі,
Каб мірна зараз мы жылі.
Пра гэты край хачу пісаць я,
Пра мілы кут, што так люблю,
Пра Беларусь хачу казаць я,
Той край, з маленства дзе жыву.
05. 2011г.
Добры верш! Дачцы дау у школу
Добры верш! Дачцы дау у школу каб расказала перад класам.
Выдатны верш! Запамінаецца.
Выдатны верш! Запамінаецца.
Вось тако трэба ў падручнікі.
Вось тако трэба ў падручнікі. І цікава і вучыцца лехка.
Лёхка запамінаецца, варта ў
Лёхка запамінаецца, варта ў школьную праграму.
Эх ты, Лёхка-Аліксей...
Эх ты, Лёхка-Аліксей...