Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Сляды

Сярэдняя: 3.5 (15 галасоў)

– Каго гэта ўчора страчала?
Пад вечар да рэчкі ішла?
– Страчала вясну, – адказала.
– Хіба яна ў ботах была?
 
Прыкмеціў – пакінулі боты
На сцежцы пясчанай сляды.
– Ах, вунь што! – ўсміхаецца. –
                                                    Што ты?
У ботах ішла я туды.
 
У дзедавых ботах ішла я
Да рэчкі на бераг круты.
А туфелька, бачыш, малая.
Цяпер супакоіўся ты?
 
– Кінь жарты, гульню гэту ў жмуркі!
Прыкмеціў жа я пад вярбой…
– А што ты прыкмеціў?
– Акуркі!
Вясна там курыла з табой?
 
Махнула рукой: – Бесталковы! –
Мне ў вочы зірнула яна.
– Акуркі таго рыбалова,
Што з вудай сядзеў дацямна…
 
Гляджу ў яе шчырыя вочы:
Нібыта не хлусяць яны,
Ды толькі цяпер ужо крочу
З ёй разам на стрэчу вясны,
 
Каб зноў не сказала:
                                   “Ішла я
У дзедавых ботах туды…”
Мы разам з табой, дарагая,
Пакінем ля рэчкі сляды.
 
Хоць веру я ў шчырае слова,
Што стрэла адна там зару, –
А ўсё ж за таго рыбалова
Я сам пад вярбою куру.