Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць

http://mc-sennaya.ru медикаментозный аборт последствия медикаментозного.

Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Антон Бялевіч

Нарадзіўся 27 траўня 1914 года ў вёсцы Дуброўка Ўздзенскага раёна Менскай вобласці ў сялянскай сям'і. Вучыўся ў Магілёўскім палітасветным інстытуце (1933-1935).

Працаваў загадчыкам аддзела пухавіцкай раённай газеты «За калгасы», нарысістам у газеце «Чырвоная змена», у 1939-1945 гг. — у газеце «Звязда». У час Вялікай Айчыннай вайны супрацоўнічаў у беларускім перыядычным друку, удзельнічаў у партызанскім руху на Віцебшчыне, закідваўся ў тыл ворага. У 1945-1947 гг. — загадчык аддзела паэзіі газеты «Літаратура і мастацтва», у 1947-1950 гг. — нарысіст газеты «Савецкі селянін».

Першы верш апублікаваны ў 1938 г. (газета «Літаратура і мастацтва»). У 1945 г. у Маскве выйшаў першы зборнік паэзіі «Человек из дубравы» ў перакладзе на расейскую мову, у Менску — вершаваная казка «Мароз-партызан». Аўтар кніжак паэзіі «На бацькоўскіх сцежках» (1946), «Свята» (1947), «Чалавек-сонца» (1947), «Паэмы» (1948), «Светач» (1950), «Дарогай шчасця» (1952), «Жывая рака» (1955), «Хлеб і нахлебнікі» (1957), «За салаўінымі гаямі» (1959), «Вясёлка над полем» (1961), «Залатыя ключы» (1963), «Высокі поўдзень» (1964), «Рэха навальніц» (1965), «Партрэт бацькаўшчыны» (1967), «Вінтоўка і плуг» (1968), «Любоў мая» (1971), «Гарынь» (1972), «А ў бары, бары» (1974), «З Дуброўкі краіна відна» (1974), «Сонцам заручоныя» (1975), «Сонечны гадзіннік» (1978), «Сосны ў жыце» (1980), «Мой шчодры бор» (1985). Выдаў зборнік вершаваных фельетонаў «Маштабны Міканор» (1963). Напісаў для дзяцей кніжкі паэзіі «Ідзі, мой сын» (1953), «Тарасікава дарожка» (1962), «Дабрадзейны асілак» (1973), «Партызанскі рыбачок», (1976), аповесць «Малюнкі маленства» (1977).

Аўтар дакументальнай аповесці «Мінай Шмыроў» (1970), кніг нарысаў «Майстры сацыялістычнага земляробства» (1939), «Сонечным шляхам» (1950), «Добрыя людзі» (1957), «Людзі робяць вясну» (1959), «З добрай доляй заручоныя» (1960), «Хатынь: боль і гнеў» (1971), «Споведзь сэрца» (1978), кнігі літаратурных партрэтаў «Чарадзеі» (1970). Выйшлі Выбраныя творы ў 2 тамах (1968-1969).

Пераклаў на беларускую мову паэму А.Твардоўскага «За даллю — даль» (1962), паасобныя вершы А.Пракоф'ева, М.Бажана, А.Малышкі, І.Няходы і інш.

Сябра СП СССР з 1943 г. Узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны» і медалямі.



Сярэдняя: 4.7 (13 галасоў)

Ёсць на свеце такія краіны,
Дзе расце нават хлеб на раллі,
А мне нашы бярозы, каліны,
Нашы краскі ў душу заплылі.
Я харошых краёў бачыў многа,
Многа пройдзена дальніх дарог.
А найлепшая тая дарога,
Што вядзе на бацькоўскі парог.
Кажуць: дома вуглы памагаюць.
Дома жыць і рабіць весялей...
Чалавек без бацькоўскага краю —
Як без песні ў гаі салавей.



Сярэдняя: 4.6 (11 галасоў)

Ціха сцелецца, сцелецца
Ліст на ліст у гаях.
Залатая мяцеліца
Шалясціць на дубах.
Замяла рыжаватыя
Верасы, паплавы.
З песняю сумнаватаю
Нада мной журавы.



Сярэдняя: 4.4 (7 галасоў)

У нашай сонечнай хаціне,
Здаецца, сцены расцвілі:
То колер жоўты,
Колер сіні,
То матылі ўсё,
Матылі.
І ўсё ляцелі,
Ўсё ляцелі.
Вось так бы мы з табой хацелі
Ляцець у родныя палі,
Як матылі,
Як матылі.

Лаўлю і гладжу я рукою
Па аксамітавым крыле…
А гэта вышыты табою
Ружова-сіняю каймою
Матыль крылаты на стале.