Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

“Сляпы” дождж у ліпені.

Сярэдняя: 4.1 (7 галасоў)

…зАсціла нянАсце…
А йшлі мы да хаты.
Няма дзе схавацца –
луг куставаты
да самае рЭчкі…
АнівОднага дрЭва –
нЕкуды бегчы…
Такое здарЭнне.

Прамоклі умОмант…
Срэдзь дня, вось халера!
Ні хмары, ні грому
з яснагага неба,
хто бы паверыў,
што раптам пасыпле,
а потым – пальецца…
Стаім, як кусты мы,
бо – некуды дзецца…

Ну, добра, мы з жонкай,
дарослыя людзі,
даўнЕнька з пялёнак –
што з намі будзе.
Тут іншая штука
на гэта здарЭнне -
былі ж з намі ўнукі.
А шчэ захварЭюць?

Гляжу, а не хнычуць,
а веселА скОкаюць,
быццам бы хочуць
болей прамОкнуць…
Пытаю “скакуляк”:
- З чаго весяліцца?
- Як прыйдзем, дзядуля,
ня трэба нам мыцца!

29 студзеня 2013г.