Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Смак шчасця

Сярэдняя: 4.5 (4 галасоў)

Вось патухла апошняя зорка,
Час не здольны пакуль што стрымаць...
Свет расчыніць магічныя створкі,
Каб маглі новы дзень распачаць.

Ён падорыць надзею на цуды,
На вялікія справы натхніць,
Ён пазбавіць ад болю і бруду
І пра крыўду прымусіць забыць;

Нагадае мне любага імя
І пяшчоту яго цёплых рук,
У свядомасці голас пакіне,
Ад якога мацней сэрца стук.

І за тое нябёсам удзячна,
Што дазволена мне паспытаць,
Смак вялікага самага шчасця -
Па-сапраўднаму Сашу кахаць!



Пашчасціла ж нейкаму Сашу! а

Пашчасціла ж нейкаму Сашу! а мая вечна незадаволеная

Яна будзе яшчэ больш

Яна будзе яшчэ больш незадаволенай, калі даведаецца, што ты перашкаджаеш маёй літаратурнай працы))але за дапамогу дзякуй,зараз усё выдатна працуе.