Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Смак яблыка

Сярэдняя: 5 (1 голас)
Ён трошкі і як лёд, і як агонь, — He толькі вуснаў, і душы патрэба. Узважваю, паклаўшы на далонь, Духмяны пругкі плод зямлі і неба. Няўжо і праўда Еву спакусіў Каварным богам падасланы д'яблік? Яе зубамі род людскі ўкусіў Упершыню сарваны з дрэва яблык. Учынак Евы — нам усім урок: He збочыла, Хоць усявышні скнара Гразіў жанчыне, што за гэты крок Смяротная яе чакае кара... Калі б не подзвіг твой, прамаці Ева (За што табе на ўсе вякі хвала!), He вабіла б тваіх нашчадкаў дрэва, Што дорыць нам плады дабра і зла. Скажыце, хіба не мацней за страх Смак адкрыцця, якім патомкаў будзім? Ерэтыкі згаралі на кастрах, Агонь якіх высвечваў праўду людзям. Цяжар пазнання, быццам дынаміт, Я валаку, працягваючы пошук: Адной рукой — арбіт міжзорных кошык, Другой — кашолку атамных арбіт. ...Клубок праменняў, трапяткі камяк Сарвеш — і спеласць зазвініць у жмені. Укусіш яблык — і адчуеш смак Святла і цемры, вечнасці ў імгненні.womens nike shoes