Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Смерць акцёра

Сярэдняя: 5 (2 галасоў)
Ён паміраў. У кадры. Сапраўды. Не адлюстроўваў Смерць – Канаў рэальна. І разам з ёй Прымаў І знак бяды Ў сваё жыццё – З канчаткам Прадказальным. Бы праракаў Гульнёй Уласны скон – Іграў і боль, І жах, Сабе на гора. Яшчэ не знаў, Што так Памрэ і ён – Журботны крыж Паэтаў І акцёраў! Бо, што ні верш – Прароцтва Трапны стрэл І, што ні фільм - Па лёсу – Бумерангам. І душыць сум: “Як мала Я паспеў! А мне – гарэць У полыме Пад танкам…” І ён гарыць Паходняй Уначы. Палае сэрца Болем Невыносным. Тут не ўратуюць Лепшыя Ўрачы, Бо гэта – Следства Шчырага Прароцтва. Яно малюе Будучыні Свет Па той, заданай Творамі Праграме, І пакідае Свой Нябачны след, Які кіруе Лёсамі, Шляхамі... 29.08.2010 Adidas