Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Смерці не бойся

Сярэдняя: 5 (13 галасоў)

Смерці не бойся.
Бо смерць - пераход
Да іншага стану душы.
Іншага духабыцця -
Новага кола-спіралі
Душы ў іншасвеце.
Дзе чыстыя, светлыя душы
Лётаюць, як матылькі.
Купаюцца ў шчасці,
У радасці.
А грэшныя, чорныя душы -
У пякельным агні
Ды ў серным смуродзе
Душацца.
Таму бойся жыцця.
Таго дня, той мінуты,
Калі душу сваю
Загубіў у граху -
Вырак
Да мукаў пякельных.

2007