Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Смутак перад Сусьветам.

Сярэдняя: 5 (13 галасоў)

Мігцела зорка у начы…
Адна – скрозь дзірку ў хмарах…
Там, дзе Яна – такая Далячынь –
што колькі не ляці – ўсё мАрна…

А неба чыстае калі ўначы…
То, зорак – Цьма, да звар’яцеласьці…
Жыцця ня хопіць учыніць магчымасьць –
да кожнай даляцець,
калі б хацелась мне…

Навошта ж нам,
такая вось Прастора –
з мільярдамі жаданых месц,
каб пабываць ?
Калі мы да Зямлі прытОраны –
нам тут і нараджацца,
тут – і паміраць…
*+*
2 снежня 2014 г.