Смуткую па жыцці. Жыццю спяваю.
На адыходзе песню мне зайграй.
Калі на ўсходзе сонца засынае,
Мяне за гэта ранкам выбачай.
Смуткую па жыцці. Жыццю спяваю.
На адыходзе дні мае спыні.
Калі ўдзень вятрыска налятае,
Сябе апоўдні коўдрай агарні.
Смуткую па жыцці. Жыццю спяваю.
На адыходзе ў вусны не цалуй.
Калі ўвечар снегам замятае,
Мяне за гэта вечарам даруй.