Існасьць.
Не моўкне, не ціхне, не гасьне,
З чым быццам чаўнок я сную,
З чым кросны праду перад Вамі,
З чым у іх дзеля Вас існую.
Як зорнае неба існуе,
Айчына і родны кут,
Як род мой, як быцька й матуля,
Ад якіх нашы роды ідуць.
І не змоўкне, не сьціхне, не згасьне
Пачуцьцяў устрывожаны рой,
Якія жыцьцю адазвалісь
Шурпатай пяшчотай льняной.
-04.11.16.