Снег напраўду падобны да ветру...
Ты пачуеш, як сэрца трымціць...
Мы заснулі ў бялюткім паветры –
Снег як вецер далей паляціць...
Валасоў тваех зорныя ніткі
Снег з пяшчотай ахутае сном...
На зямлі белатварай адбіткі
Нам пакіне ўстрывожаны гром.
Рэчка побач усмешкай заззяе,
Сіняй хваляй цалуючы снег...
У мінулым нас восень чакае
Белай кропкай між цьмяных павек.
Пройдзеш шляхам спамінаў-фантазій
З абярэгам снягоў і вятроў...
На кастрышчы стагоддзяў мы разам
Створым казку, сатканую з сноў,
Дзе напраўду снег дужы як вецер,
І дзе вецер мягчэйшы за снег...
Паляцім па-за часам па свеце
Праз адтуліны белыя стрэх..