Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Сочы

Сярэдняя: 1 (1 голас)

Я зноў з табою,мілы Сочы,
І сэрца радасна пяе.
Хай будуць дні твае і ночы
Цудоўнай казкай для мяне.

Бульвары, вуліцы і паркі
Ў дзіўнай квецені гараць,
І хвалі мора ў дзень не жаркі
Чароўнай музыкай гучаць.

Як струны скрыпкі Страдывары,
Пяе нябачны салавей,
Як над гарамі тыя хмары,
Гуляюць думкі ў галаве.

Як фантастычныя якія
Стаяць палацы на гарах
І мора блёсткі залатыя
Іграюць цудам у вачах.

Бягуць масты і віядукі
Цераз цясніны сініх гор,
І вечар вогненныя рукі
Узняў ад радасці да зор.

Я зноў з табою, мілы Сочы,
І сэрца радасна пяе,
Хай будуць дні твае і ночы
Цудоўнай казкай для мяне.