Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Сон

Сярэдняя: 3.5 (8 галасоў)

Рэальная гісторыя, якая здарылася
з маёй стрыечнай сястрой Аленай.
“Не ўсе тое золата, што блішчыць”!

Я сніла, што далі мне грошы
Так шмат мне ў сне іх далі.
Не кожны знайсці столькі можа
Даляры з горам “прыйшлі”.

“Іду я аднойчы з шпіталю,
Сустрэў мяне дзядзька Ягор.
– Куды ты ідзеш, – я пытаю,
– Нясу прадаць Косцю матор.

– Ну добра, ідзі, пачакаю,
Ды разам мы пойдзем дамоў.
А ў гэты час у марах лятаю:
У мяне будзе грошай шмат зноў.

Прыйшлі мы з Ягорам дадому.
Ён грошы на стол палажыў.
Зграбаю я грошы тут з горам,
Каб толькі ж мяне не забіў!”

Прачнулася – зірк пад падушку:
Трымаю я нешта ў руцэ.
Успомніла сон, што я сніла:
Цікавасць мяне ўжо бярэ.

Гляджу на сцяну: Дзе ж сняжынкі?
Учора яшчэ тут былі,
А сёння засталіся дзіркі.
Дзе ж деліся сняжынкі мае?

Гляджу – замест грошай
Сняжынкі ляжаць у руцэ
Набралася злосці я большай:
Хай бедны іх лепей бярэ!