І чабрацом, і мятаю. Душа далоняй волкаю Фіранку неба кратае. І дождж ідзе, і поўніцца Вядро, як поўня боская. На ганку Багародзіца Памыла ногі босыя.
У хаце пахне мятаю, І печ павольна дыхае. Прыснілася так свята мне Зялёнае і ціхае.
17.07.2011г.