Ноч хавае ў цемры зграі...
Усё жывое праглынае…
Вольна крочыць да мяне,
закрывае вочы мне…
I я быццам бы ў сне:
Пяцізоркавы гатэль…
Шалік з водарам шанель…
Прагна ў вочы мне глядзіць,
ведае як ахмурыць,
абудзіць, і разлюбіць.
Захапляемся каханнем,
пазбягаем абяцанняў.
Лепш за ўсіх, амаль як джаз
Ноч любуецца на нас.
Першы і апошні раз.
Зоркі ўжо ідуць на спад,
шлюць сігнал, што трэба ўзад.
Я не я, мяне хістае…
Ноч святлу меня вяртае,
і сляды свае сцірае.