Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Сон неспакойны мой

Сярэдняя: 1 (1 голас)

"Нельга вытрываць
Бездар такую...
Скарб свой, мабыць,
Хутка спакую...
З'еду я пашукаць
Свайго шчасьця...
І туды, дзе...
Сапраўдная ўлада...
Дзе трымаюць усіх за людзей...
Дзе працуеш і маеш надзею...
Не галодным улегчыся ў ложак,
І прачнуцца свабодным і сёння,
Не пужацца за гідкае заўтра...
Дзень наступіць, а ты - не ахвяра
Новых нейкіх нядобрых законаў,
Што чакаем мы з Вамі заўсёды...
Не Радзіма дзяржава, а мачыха,
І любіць мне мо зараз няма за што...
Ні Радзіму, ні ўладу, ні Мову,
Не бароняць мяне... не бароняць..."

Мне цяжэй і цяжэй ... і цяжэй
Праганяць гэтых думак сонм...
Неспакойным становіцца
Сон мой,
Неспакойным да болю ў сэрцы...
Разважаць не хапае моцы,
Як прачнуся, хочацца бегчы...
Ды не ведаю толькі куды,
Далей толькі ад тое бяды,
Што гарой надыходзіць
У краіну...
Горам дыхае людзям у спіны...
Не гатовы яны быць на Плошчы,
А рашэнне магло быць простым!