Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Сон роспачы.

Сярэдняя: 4.3 (15 галасоў)
Жыццё цікавасці ня мАе, калі Кахання ў ім няма. Я ў снах цябе не сустракаю – раней, ты прылятала ў снах… І тыя сны – зачараванне. Ты там, Каханая – была, і мы танулі у нірване любоўнай негі і цяпла… Мы – узляталі у паветра, імчалі ў гай, да старых дрэў, і нас, на ветцы, гойсаў ветрык, і мабыць, быў мяне мудрэй… Бо, ён нашэптваў пра Каханне, якое лёгка так згубіць, пра шчасце кожнага спаткання – ім, як апошнім, трэба жыць… А я, учора – быў ў бяссонні, і прапусціў сустрэчу ў сне, і ты пакрыўдзілася – сёння, не прыляцела да мяне… Мне засталіся – сны-прасторы, дзе неба сінь, дзе любы гай, дзе я – адзін, і лісцеў шорах, дзе марна клічу – прылятай… *+* 26 верасня у 2 гадзіны ночы … сёння Дзень Народжання майго. **(цікавасць – інтерес; Каханне – Любовь к девушке; сустракаць – встречать; зачараванне – очарованіе; гойсаў – качал; згубіць – потерять; апошні – последній; пакрыўдзілася – обіделась; марно – напрасно) adidas