Мільгае сонца праз лістоту У старым яблыневым садзе. І нехта шалік з пазалоты Якраз на плечы мне прыладзіў.
Нібы царыцаю гуляю. Кружуся ў небе,лісце,птушках. Далоні сонцу падстаўляю,- Яшчэ на променьках пагушкай!