Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Сонца ў далонях

Сярэдняя: 5 (1 голас)

Сонца затуліла я ў далоні,
Сцішылася, думаю, як быць...
Мо, схаваць яго ў сваім улонні?
Толькі ж як іншым без святла пражыць?

Сонца грэе, грэе мае рукі --
Адыходзіць удалячынь бяда,
Адлятаюць крыўды, боль і мукі.
У целе застаецца чыстата.

Не пячэ чамусьці Сонца цела.
Я прашу яго: "Пабудзь яшчэ,
Ды спалі ўсё, што набалела.
Свежа кроў няхай па мне цячэ".

Сонца страпянулася ў далонях:
- Годзе табе грэцца ды беды паліць!
Я пайду. Між людьмі ў лясах, на гонях
Мне работы многа -- усё хоча жыць.

--Дзякуй табе, Сонейка, за ласку,
За святло тваё і дабрыню;
Трапіла з табою я ў казку,
Адпускаю -- дары іншым цеплыню.

Я далоні ціха павярнула.
Яркі шар зноў ззяе ў вышыні.
Толькі промнем ясным мне кіўнула
Ды ўсміхнулася: "Мяне не палані".