Люстэрка абмануць? Наўрад ці выйдзе.
Гадзіны. Дні. Гады. Жыццё бяжыць…
Не клічу маладосць. Яна не прыйдзе.
“Зноў ягадкай” зусім нядрэнна жыць.
Глядзець на свет мудрэйшымі вачыма.
І роднае плячо аберагаць.
І на памылках навучаць дачку і сына.
І “для сябе” пакрыху жыць пачаць.
Над мітуснёй узняцца асцярожна
І азірнуцца. Ёсць што аглядаць.
І усміхнуцца. Горда. Пераможна.
І ціха Богу “дзякуй” прашаптаць.