Яны на пясчаны абрыў узышлі,
Карэнне аголена збоку.
Яны не заўвожылі нават,
Калі
У неба ўзняліся высока.
Яны не баяцца ніякіх нягод,
I ў тым іх вялікае шчасце!
He ведаюць сосны,
Калі іх чарод
На пнях пахіснуцца і ўпасці.
Яны не умеюць,
Як мы, шкадаваць
Жыцця і гадоў маладосці,
А людзям умеюць сябе аддаваць,
Нібыта пабочнае штосьці.
Ніхто не трывожыць
Красуняў лясных —
Hi спёка,
Hi ветру парывы...
Якая зайздросная вытрымка ў іх —
Расці над сыпучым абрывам!