Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Апошнія водгукі

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Спадчына

Сярэдняя: 4.2 (39 галасоў)
       Калі яна цяжар — тады яна крылы,
       калі яна вярэдзіць — тады яна гоіць, 
       калі яна знясільвае — тады дае сілу...

       — Аднак з гэтаю ношкаю ты не здоле-
еш уступіць на неба, — перасцерагае мяне
першы анёл.
       — А без яе зноў упадзеш у мінулае, —
перасцерагае другі.

       Я іх абодва разумею.
       Пісягі і апёкі на маім целе.
       Віхуры клічуць мяне падужацца.
       Зямля — частка мяне.
       I агністыя мечы анёлаў пільна ўзіра-
юцца ў маю душу.


очень хорошее)

очень хорошее)