Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Спакушэнне

Сярэдняя: 2.6 (9 галасоў)

Толькі падай знак.
"Хочаш пайсці?"
"Так".
"Думаў куды?"
"Не"
"Ты на яве,не ў сне.
Знойдзеш арыенцір?"
"Вунь на перадзе цір".
"Зойдзем".
Стрэльбу пад вока.
"Палі!"
Куляюцца караблі.
Стрэльбу пад вока.
"Яшчэ!"
Дом разляцеўся ўшчэнт.
"Добра палюеш."
"Ты мне?"
"Яшчэ намалюеш."
"Не..."
"А я на вайне."
"На якой?
Можа з самім сабой?"
"Не.Толькі з табой."
"Са мной?Ну,што яшчэ?"
"Ушчэнт!"
Ты адыдзі ад мяне."
"Не!
Калі ты будзеш маляваць,
Табе я буду замінаць.
Калі захочаш будаваць,
Я гэта буду разбураць.
Ты думку будзеш выпускаць,
Па ёй я буду паляваць!"
"Майго цярпення край."
"Ну што глядзіш?"
"Страляй!"