Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Апошнія водгукі

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Спатканне

Яшчэ не ацэнена

Адчую сябе прыціснутым да краю непазбежнага твайго імя. (Х. Картасар)

Калі ты падыдзеш, убраная ў вечнасць,
Калі пасміхнешся, як сонца між зор,
Схаваю і я сваю недарэчнасць
У торбу жаданняў збянтэжаных слоў.

Няхай і не блізка, няхай й недалёка,
Бурштынавых поглядаў л’ецца святло.
На пацерках часу струменіцца звонка
Усмешлівых дзён тваё хараство.

Калі ты адыдзеш, пакінуўшы вырай,
Калі азірнешся усмешкай багоў…
На мапе спаткання велікаю плямай
Свой роспіс пакінуць акорды ваўкоў…