Сукно нябёсаў промнямі працята.
Вакол туманных долаў патаемнасць.
Світанне… Разліваюць далікатна
Свой палыновы водар хрызантэмы.
Прырода заварожвае ўбраннем.
У залатых карунках неба просінь…
Непараўнальна кожнае спатканне
З тваёй чароўнай прыгажосцю, восень!