Спаўзе ў гушчар туман сівы
Між елак покрывам бялюткім.
Ізноў прысніцеся не Вы
У панаванні Рэха гнуткім...
Спаўзе з галінкі кроплі звон,
Які падхопіць шоргат лісця...
Ізноў сустрэнецца Вам Ён,
У мроях стрэчаны калісьці.
Спадзе на вокны змроку цень,
Кране далоні сарамліва...
Ізноў не Вы – самотны дзень
Аб нечым просіць палахліва...