Сплятаеш думкі у сувой?
Матай на вус перасцярогу:
чым напаўняеш розум свой,
тым і прадстанеш перад Богам.
Пільнуй, чым корміш-поіш дух
і чым душу сваю частуеш,
і карэктуй ментальны рух
ва ўпёртай самасці-статуі.
Не спі, бадзёрся дзень і ноч.
Каб не ўцягнулі ў багну чэрці,
бывай да злога не ахвоч
і не ўпускай цямрэчу ў сэрца.
Свяціся ярка – ліхтаром,
паходняй, лямпачкай, лампадай,
і слаў святое ўсім нутром,
і стань цярпеннем і спагадай.
Не дай варожым зграям дум
зрабіць гняздзечка ў голлі ўласным.
Адпрэчвай зайздрасць, марны сум,
жадлівасць, крыўды, рэўнасць, тлум...
А лепш давер Хрысту надум –
і будзеш ты заўсёды шчасны.
11.05.2014
Сплятаеш думкі у сувой?
Сплятаеш думкі у сувой?
Матай на вус перасцярогу:
чым напаўняеш розум свой,
тым і ПАЎСТАНЕШ перад Богам.
Пільнуй, ТЫ ЧЫМ ГАДУЕШ дух
і чым душу сваю частуеш,
і карэктуй ментальны рух
ва ўпёртай самасці-статуі.