Я ведаю,як ты мяне кахала,
Калі квітнеў чабор ці расцілаўся лістапад
Я ведаю,начамі спачывала
І сніла лёс шчаслівы ды наш светлы сад
Я ведаю,што кволая надзея
Натхняе сэрца жар, не нараджае боль
Я ведаю, зімовая завея,
Маланка летняя і восеньская золь
Не астуджалі твой парыў высокі
Не прыглушалі музыку душы
Між цемры бачыў я маяк далёкі
Чакаў натхнення і не парываў масты
Я адчуваў цябе, я чуў, мая Святая,
Але маўчаў, бо я не мог сказаць
Таго, чаго ты вартая: “Кахаю!
І буду вечна твае вочы цалаваць…”
Я прылятаў,калі было тужліва
Ты суцяшала смутак бляскам зор,
Я не кахаў, але любіў, мажліва,
Няхай не прагучыць ў мой бок дакор.
Прабач мне свае сумныя гадзіны
Даруй душы пакуты, горач слёз
І памятай, у цяжкую хвіліну
Маё плячо– тваё, так склаўся лёс…
2011