Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Споведзь арабіны

Сярэдняя: 5 (15 галасоў)
               В саду горит костер рябины красной,
               Но никого не может он согреть.
                                                              С. Ясенін

Слынная ў садзе паэтавым
Аскомінай горкай душы,
Я ў садзе зямным непрыкметная –
Расту ля дарог ці ў глушы.

З вясны, як усе, прарастаю.
Малюся вятрам і дажджам.
Хоць лета я, лета не знаю,
Надзеі пакінуўшы там.

Я восені мудрай самотнай
Гронка апошняй крыві.
Любоўю яе незваротнай
Магу апячы і здзівіць.

Адкрытая сонцу й завеям,
Свой лёс я нясу на плячах.
Хоць і кволая, але ж умею
Расці нават на камянях.

Падарожніку – як надзея
Агонь нерастрачаны мой…
Вы не верце, што я не сагрэю –
Я адна гару сцюжай зімой.