Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

СШЫТАК

Яшчэ не ацэнена

Душа жаночая спявала
Ў дарозе,
дома,
на таку…
Калi зацiрку гатавала
Цi шыла нешта мужыку.

Душа спявала ад любовi
Да родных нiў
Ды сенажацяў;
Спявала – калi цвiў бульбоўнiк
Цi – пахла хлебам печаным ў хаце...

Душа спявала ўжо з тае прычыны,
Што сонца ўстала – разбудзiла птушак;
i кожны ранак радаваў жанчыну,
Як заплятала косы
У малых пястушак...

Спявала – белючы палотна,
iрвала лён цi жала жыта...
Таму заўжды, як на душы маркотна,
Гартаю зноў бабулi Ганны сшытак.