Асцярожна, дзьверы зачыняюцца!
Наступны прыпынак - станцыя ільдзінак.
- Выходзьце засранцы ўсе, блядзь!Пяць хвілінаў даю!
Я стаю.Запытаў у кандуктара: можна
Мне ў раніцы цукру для веры?
Насыпце пабольш, да халеры!
Галаледзіца там, ледзяшы...
- Ешце боршч!І падсыпь лепей солі, пішы.
- А сто грам для душы, дзеля волі?
Бо мядзьведзіца белая там і ніколі
Паролі ў той храм не ўспомню цвярозы без белай...
- Я вам дозы не дам!Які смелы!
І па мойму вы заяц.
- Да вы што!Проста шэры я, малец.
Ды і вось мой квіток у руцэ, то бок белы білет.
Эй браток-кантралёр!Дай яшчэ цыгарэт!
Машыніст-атэіст адказаў: іншасвет!
- Я выходзіць памёр?
Мне адказваюць: так!
Расплацісь за бензін і за лодку, мудак!
І забудзься на водку сваю й нікацін!
Ты ў Аду!
Пі ваду ад ільдзін.Ай, які ў яе смак!
- Не стае толькі градусаў з кактусаў для тэкілы.
Я патроліў па чутках.Адказалі: на вілы!
А з магілы вядзьмак падыйшоў і прамовіў мне:
Круткін, гарэзнік!Алкаголю багата ў крыві!
Ў выцвярэзнік!Вяртайся да хаты.
Жыві...