Старонку за старонкаю ў вечнасць
Мой каляндар адлічвае гады.
Па ім звярае час і чалавецтва.
Усяму мяжа,і я іду туды.
З падзеннямі,здабыткамі,з гарэннем,
Цярністым шляхам(Бог яму суддзя),
Аставіўшы пасля сябе карэнні.
У карэннях тых другое будзе" "я".
Пуд солі з'еўшы,усю пазнаўшы смагу,
Я да пляча жыцця тулюся зноў
І аддаю яму ўсю ўвагу,
Бязмерную і шчырую любоў.
Устаю й лажуся з вераю адзінай,
Трымаю ў абдымках моцных тых
І ведаю,ніколі не пакіне
І сіл дайсці ў нас хопіць на дваіх.