Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Стары двор

Сярэдняя: 3.5 (8 галасоў)

А ў нашым у двары
Было заўсёды проста:
Збіраліся сябры,
Вялі размовы вострыя.

Дзіцячы смех і гвалт.
І пад гітару спеў.
Суседа чуцен жарт,
Што з працы падаспеў.

Вы,мінскіе двары!
Старэнькія хрушчоўкі.
Ад ночы да зары
Ўсё позіркі,гаворкі.

І хмельны той пагляд
Спазнёлага гулякі
Абходзіўся наўрад
Без вашае адзнакі.

Стук-грук перастук
Даміно ляціць з-пад рук.
Дзедзюкі дваровыя
Капялюш па-бровы.

Ў роце па цыгарцы.
Веерымі пальцы.
Паглядзіць з ухмылачкай-
Аж трымціць дзяўчыначка.

А абцасікі цок-цок.
Зацаніў вачыма.
Сябру адаслаў ківок:
Нішто сабе дзяўчына.

Вастраглазыя бабулькі
З раніцы ўжо на вулцы.
"Дзяржкантроль"ўсяго двара.
Ім дадому не пара.

Вока бачыць,вуха чуе.
Перасуды ім не грэх.
Ведаюць хто з кім начуе,
Ад каго куды хто збег.

А вяселлі!Дзядзя Сёма
Калі сына ажаніў,
Граў ансамбль каля дома.
Двор два дні гуляў і піў.

Песні ўсе даўно дапеты.
Цёплых жартаў не чуваць.
Як пасля таго канцэрта
Можна залу зачыняць.

Дзядзя Сёма ўжо далёка.
Восень.Двор нібыта спіць.
І ў небе так высока
Птушка сумная ляціць.