Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Стары млын

Сярэдняя: 5 (8 галасоў)

He пытаюся, куды вядзе дарога,
Калі ёсць, дык некуды вядзе...
Пэўна, да млына таго старога,
Што даўно не меле, а гудзе.

Толькі вецер у кашах і ў скрынях,
Зарастаюць мохам латакі,
I ляжыць на бэльках, быццам іней,
Пыл калісьці змеленай мукі.

He, не збіўся. Прывяла дарога.
Млын дрыжыць адбіткам на вадзе.
Пагукаў, але няма нікога,
Нават следу не відно нідзе.

На прантах парэпаліся жорны,
Пацукоў цікуе кот рабы,
На прыступках і ў паддашшы чорным
Стогнуць і жыруюць галубы.

А было ж завознікаў памногу,
Жорны аж да поўначы гулі,
I вазы ў далёкую дарогу
Везлі мліва цёплыя кулі.

Паглядзеў на млын, нібы на страту
Даўніны забытай і нямой,
I сумеўся, разабраўшы дату,
Што забыты млын — равеснік мой.



А в каком году написан?

А в каком году написан?

вельмі прыгожыя вершы

вельмі прыгожыя вершы

ПРАКОСЫ І ПАКОС Мэты. Што

ПРАКОСЫ І ПАКОС

Мэты. Што яны даюць,
Калі мы не дасягаем?
Нешта ж будзе? Як не будзь?
Я нічога не губляю?

Як усё мне ахапіць,
Каб усё і засталося,
І яшчэ набыць, і быць?
Нешта, быццам, адбылося!

А куды ісці далей?
Так... І мэту страціў.
Не, вяртаемся хутчэй.
І наступнай здрадзіў!

Вось. Не дойдзеш нікуды!
І яшчэ ж не «даты»!
Так, бяз мэты, не кажы.
Сэнс згубіўся?- Урацці.

Як жаш мне ісці далей?
Сэнс ёсць мэта? Згодны!
Пачынаць з яе раней?
Добра!... А прыгоды?

У прыгодах сэнс, жыццё,
І патрэбны коскі,
Каб ісці, праз набыццё,
А губляць ускосна.

Мэта кропка? А я што?
Вандраваў дарэмна.
Кропка, коскі! Добра ўсё!
Але ж не, прыемна...

Дасягуў я мэт ўсіх?
Не. І мусіць лепей!
Верш яшчэ, пакуль не сціх...
Кропка з коскай у мэтах...

Мэты! Што яны даюць?
Калі мы іх дасягаем?
Спасцігаючы пачуць -
Трошкі ж адчуваюць!

Чуць не лічыцца! Чаму?
Бо не мае кошту!
Бо бясцэннае – таму!
Дараваць не проста!

Дасягненне мэты што?
Пакідаемае – страта!
Застаецца толькі усё,
І нічога – даты.

Словы, лічбы ў камянях
Помнікаў; і ў марах!
І вяртаемся назад.
Спасцігаем стала.

Калі б мэтаў не было,
Мы б і мар не дасягалі;
Мы б не ведалі ўсяго-
Пачуцця пазнання!!!

Дар бясцэнны не згубіць,
Ён не дараваны...
Мусіць так! Але ж Вам жыць...
Гэтак будзе стала!
ооооооооооооооо
Чуць не чую- мовіць хтосць
-Але ж трошкі ж адчуваю,
Як складаюць прыгажосць;
Вершы як складаюць...