Стогнуць дрэвы пад востраю "шведкай",
Збітым птахам ляцяць да зямлі.
Абдымаюць апошні раз сцежкі,
Пакідаюць у зямлі карані.
За валюту, зусім без прынукі,
Нішчаць лес ад зары да зары.
Ці пачуюць зязюлю ўнукі
Ў стогадовым разважным бары?
Дрэвы роўна пілой пакрыжуюць,
Абцярэбяць ды – на тартакі.
Ураз на дошчачкі распілуюць,
Спраўна зложаць у штабялі.
А далей будзе ўсё вельмі проста:
На машынах чужых – за мяжу,
Зробяць мэблю прыгожую з форсам
І на продаж назад прывязуць.
Хто ўбачыць, падумае: з густам
За мяжой могуць мэблю рабіць.
Не пазнае ніхто, гэта ж лес, беларускі,
Не дажыўшы свой век, гарнітурам стаіць.