Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

лес

Сярэдняя: 4.5 (47 галасоў)
Восень золатам пакрые, Абгарне ўвесь сусвет. І з бярозы ліст бяскрылы Забярэ ў чужы свет. Адарвала ад радзімы, Гоніць шэльма ў прастор. І знікае воку мілы Родны, бацькаўшчыны двор. Ох вядзьмарка! Восень злая Што -жа нарабіла ты, Па сусвету разганяя Беларускія лісты. Bełarusjanka Kids Footwear Online


Сярэдняя: 4.1 (20 галасоў)

Высякаюць лясы, высякаюць…
Кажуць, быццам, паеў караед.
Сок з пянёчку жывога сцякае -
Так жыцце пакідае свой след.

Як балюча!.. Як прыкра і горка
Назіраць за пянькамі ў бары.
Збеглі вожыкі, лісы, вавёркі…
Нават сонца смуткуе ў гары.

Я таксама смуткую, калісьці
Грыбавала ў былыя часы...
Як з навалы знайсці гэтай выйсце?
Як спасці нам Радзімы лясы?

Кажаш дружа: «Пасадзяць лес новы?»
- А ці ведаеш колькі гадоў
Ён расце, каб стаць борам сасновым,
Каб ён змог зашумець тут ізноў?

Не багаты мы нафтай і газам.
Лес для нас - найкаштоўнейшы дар.
Веру - можна знайсці выйсце разам
Без такіх вось для лесу ахвяр.

© Copyright: Людмила Воронова Супрун, 2019
Свидетельство о публикации №119102304860



Сярэдняя: 3.8 (12 галасоў)
Вяжу свой лёс – штодня, штоночы Ствараю ўзор свайго жыцця. Гляджу, як меншае клубочак – Гадоў адведзеных працяг. І бачу ўсе памылкі ў працы, І знаю, што і як змяніць: Сцягнуць з прутка, за нітку ўзяцца – І тыя хібы распусціць; Набраць нанова на пруточкі Былога петлі – у сувой – І ўсе апошнія дзянёчкі Удасканальваць выраб свой. Але быццё не перайначыць: Усё, што звязана здавён, Не распускаецца (аж плачу!), А толькі рвецца ў спіцах дзён. 26.04.2012 Adidas sneakers