Струмень на сонцы па інэрцыі
Цурком булькоча і бяжыць...
Надзея любіць жыць у сэрцы,
У галаве не любіць жыць.
А сонца знікне -- і панура
Туман ахутвае, імжа...
У галаве разлік пануе --
Хутчэй халодны, а не жар...
Прамень блісне ў імгненне вока –
Цурчыць струмень і лёд плыве...
А жар хаваецца глыбока
І там, у сэрцы, дзесь жыве.