Віхры кляновых дрэў
Лагодзяць небасхіл.
Адчынена акно
І хораша ўглядацца,
Як пад вясёлы спеў
І лёккі промельг крыл
Стрыж ведае адно:
Палётам забаўляцца.
Вось каб і я змагла
Сарваўшыся з зямлі
З чародкай узляцець
І закружыць пад небам.
Дык дайце ж два крыла,
Каб мне дапамаглі
Ад волі захмялець
І наталіцца спевам!