Сьцізорык.
Малы сьцізорык - не кінжал,
Не меч, не шабля-гурда,
Але ж, але ж ён надан
Ад бацькі ў мае рукі,
Хай сточан ён, лязо вузенька,
Нікель аблез нібы луска,
Але ж, але ж з палоскі гэтай
Бацьку майго чуваць, відаць,
Шоргат касы пачуеш золкам,
Мянташны звон - да нетр душы!
І тое… што не маеш волі
На сьвеце векавечна жыць…
-24.02.18.